Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзей, якія былі на плошчы 19 сьнежня, супрацоўнікі міліцыі ўжо вылічылі праз мабільныя тэлефоны і цяпер запрашаюць іх на гутарку ў РУУС.

Як паведаміў у інтэрвію "Комсомольской правде в Белорусии" начальнік Фрунзенскага РУУС Менску Алег Гайдукевіч, гэта адбываецца ў рамках пачатай крымінальнай справы.

"Неабходна вызначыць, хто браў актыўны ўдзел у масавых беспарадках, а хто апынуўся на плошчы выпадкова. Таму, калі вам патэлефанавалі з РУУС, то баяцца ня трэба — гэта не азначае, што вас абавязкова прыцягнуць да адказнасьці".

Спадар Гайдукевіч сказаў, што пратакол не складаецца, проста бярэцца тлумачэньне.

"Але ў выпадку неабходнасьці чалавеку могуць выпісаць позву ў якасьці сьведкі".

Міліцэйскі чыноўнік ня раіць адмаўляцца ад такой гутаркі і кажа, што "першапачаткова адвакат не патрэбны".

Праваабаронца Гары Паганяйла патлумачыў у інтэрвію "КП", што "чалавек можа адмовіцца ад такой гутаркі".

"Можна настойваць, каб вас выклікалі позваю. У аддзяленьне міліцыі можна пайсьці разам са сваім адвакатам ці прадстаўніком".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG