Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мілану Міхалевіч прасілі ня ехаць у Брусэль і Варшаву


Мілана Міхалевіч

Мілана Міхалевіч

Жонка зьняволенага экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мілана Міхалевіч учора ўвечары змагла пачуць мужа па тэлефоне.

Яна мяркуе, што тэлефанаваньні маглі паступіць з установаў КДБ. Абодва разы яна чула голас Алеся Міхалевіча і нечы голас "за кадрам".

Ёй было сказана, каб яна ня ехала ў Брусэль і Варшаву і таксама нікому не распавядала пра гэтае тэлефанаваньне. Спадарыня Мілана адказала, што маўчаць ня будзе. Ёй па тэлефоне паабяцалі, што, калі яна будзе маўчаць і не паедзе, то зможа яшчэ раз пачуць голас мужа.

Калі яна спыталася ў Алеся, што можа быць, ён адказаў, што "нічога горшага ня зробяць". Таксама ён сказаў, што ў СІЗА КДБ даходзяць перадачы, апроч лістоў. Алесь Міхалевіч сказаў, што "у СІЗА КДБ забыўся пару рэчаў". У зьвязку з гэтым спадарыня Мілана ставіць пад сумнеў учорашнюю інфармацыю, якую атрымала ад сьледчага, што Алесь Міхалевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Раней адвакат меў сустрэчу зь Міхалевічам у СІЗА на Валадарскага. Потым некалькі дзён яго месцазнаходжаньне не было вядомае. Учора сьледчы паведаміў, што экс-кандыдат знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Мілана Міхалевіч таксама сказала, што яе запрашалі наведаць Варшаву, аднак "у такой сытуацыі яна ня можа зьяжджаць зь Беларусі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG