Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргізстан: аднавіўся суд над братам Бакіева


У Вайсковым судзе Кіргізстану сёньня аднавіўся судовы працэс над братам былога прэзыдэнта краіны Курманбека Бакіева Ахматам. Ён, у прыватнасьці, абвінавачваецца ў арганізацыі масавых непарадкаў, прысваеньні і растраце маёмасьці, арганізацыі ўзброенага фармаваньня, саўдзеле ў захопе зямель, незаконным перахоўваньні зброі і іншых злачынствах. Сам Бакіеў сваёй віны не прызнае.

Выязная сэсія Джалал-Абадзкага гарадзкога суду пачала працэс яшчэ 15 сьнежня. Аднак суд перапыняўся, каб забясьпечыць яўку сьведак з боку дзяржаўнага абвінавачваньня. Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG