Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія нафтавыя кампаніі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь з-за адсутнасьці дамоваў.

Гэтую інфармацыю пацьвердзіла "Свабодзе" прэсавая сакратарка дзяржканцэрну "Белнафтахім" Марына Касьцючэнка:

"Гэта звычайная справа, скончыўся год, скончыліся адны дамовы, пачынаюцца іншыя. У сувязі з тым, што вялікія калядныя канікулы ў Расеі, гэтыя перамовы яшчэ ня скончыліся. Ідуць перамовы з суб'ектамі гаспадараньня, уладальнікамі сыравіны. Працягваецца дагаворная кампанія".

Паводле спадарыні Касьцючэнкі, беларускі бок чакае аднаўленьня паставак "у хуткім часе".

У расейскай кампаніі "Лукойл" паведамілі, што "ў курсе гэтых навінаў, але пакуль што не гатовыя сказаць адносна ўласных паставак".
XS
SM
MD
LG