Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэнат Ілінойсу (ЗША) прагаласаваў за адмену сьмяротнай кары


Сэнат амэрыканскага штату Ілінойс прагаласаваў у аўторак за адмену сьмяротнага пакараньня.

Раней законапраект ужо падтрымала Палата прадстаўнікоў штату. Цяпер дакумэнт мае падпісаць губэрнатар Ілінойса Пэт Куін.

Сьмяротная кара не ўжываецца ў Ілінойсе з 2000-га году, калі часовы мараторый увёў ранейшы губэрнатар Джордж Райан. Рашэньне было прынятае на падставе расьледаваньня, паводле якога выявілася 20 выпадкаў адпраўкі ў камэру сьмяротнікаў невінаватых людзей.

Забарона на сьмяротную кару дзейнічае цяпер у 15 штатах ЗША, а таксама ў фэдэральнай акрузе Калюмбія.
XS
SM
MD
LG