Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партрэты Ірыны Халіп, Аляксандра Класкоўскага ды іншых палітвязьняў з надпісамі па-беларуску і па-польску “Свабоду!” трымалі каля дзясятка ўдзельнікаў пікету, што адбыўся ў аўторак вечарам каля беларускай амбасады ў польскай сталіцы.

“Мэта акцыі – падтрымаць палітвязняў у Беларусі. Мы таксама патрабуем ад уладаў іхнага вызваленьня. Спадзяемся на дапамогу Эўропы, разьлічваем на рашучыя крокі – эканамічныя і палітычныя санкцыі ў дачыненьні да цяперашняга кіраўніцтва Беларусі”, – кажа адзін з удзельнікаў акцыі Сяргей Касьцюковіч.

Прысутныя зьбіралі подпісы пад зваротам у справе Беларусі да кіраўніцтва Вугоршчыны, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе, міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага, сьпікера польскага Сэйму Гжэгажа Схэтыны ды старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка.







Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG