Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ асьцерагае Кіеў ад палітычных працэсаў


Камісар ЭЗ па пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Шткефан Фюле асьцярог улады Ўкраіны ад ужываньня крымінальнага заканадаўства ў палітычных мэтах.

Аб гэтым ён сказаў на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь міністрам замежных спраў Украіны Канстанцінам Грышчанкам, паведамляе агенцтва УНІАН.

Фюле дадаў, што падымаў гэтае пытаньне падчас сустрэчаў у Кіеве, у прыватнасьці, з прэзыдэнтам Украіны.

На гэты момант больш за дзесяць урадоўцаў адміністрацыі папярэдняй прэм'ер-міністаркі краіны Юліі Цімашэнкі знаходзяцца пад сьледзтвам ці ў зьняволеньні.

Сама Цімашэнка мае зьявіцца ў пракуратуру ў чацьвер. Ёй закідаецца злоўжываньне ўладай.
XS
SM
MD
LG