Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забурэньні ў Тунісе: прафсаюзы паведамляюць пра 50 забітых


У Тунісе паліцыя разагнала акцыю адвакатаў і мастакоў, якія выступалі супраць дзеяньняў сілаў бясьпекі, у выніку якіх за апошнія тры дні загінулі дзясяткі ўдзельнікаў сацыяльных пратэстаў.

Улады ацэньваюць колькасьць ахвяраў на 20 чалавек, француская Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека заявіла сёньня, што загінулі 35 пратэстоўцаў, туніскія прафсаюзы гавораць пра 50.

Пратэсты ў Тунісе распачаліся ў мінулым месяцы, пасьля таго, як 26-гадовы выпускнік мясцовага ўнівэрсытэту падпаліў сябе перад паліцэйскім участкам на знак пратэсту супраць адсутнасьці магчымасьці працаўладкавацца.
XS
SM
MD
LG