Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: арыштаваны доктар, зьвязаны з гандлем органамі ў Косаве


У Стамбуле паліцыя затрымала доктара, які падазраецца ў выкананьні дзясяткаў незаконных апэрацыяў у Косаве. Юсуф Санмэз быў сёньня дапытаны ў кантэксьце эўрапейскага расьсьледаваньня незаконнага гандлю органамі ў былой сэрбскай правінцыі.

Раней пракуратура Эўразьвязу паведаміла, што злачынныя групоўкі перапраўлялі людзей у Косава, для перасадкі іх органаў за грошы, якія, у выніку, нярэдка не выплачваліся.

Раней эўрапейскія сьледчыя зьвінавацілі прэм'ер-міністра Косава Хасіма Тачы ў тым, што ён нібыта ачольваў групоўку па гандлі органамі ў часе косаўскай вайны за незалежнасьць.
XS
SM
MD
LG