Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква: міліцыя і войскі ачапілі Манежную плошчу


У Маскве каля трох тысяч міліцыянтаў і салдатаў унутраных войскаў ачапілі Манежную плошчу, дзе ў мінулым месяцы прайшла масавая акцыя пратэсту футбольных фанатаў і чальцоў радыкальных нацыяналістычных груповак. Шматлікія паведамленьні ў прэсе і ў сацыяльных сетках сьведчаць, што на сёньня радыкалы заплянавалі паўтор згаданай акцыі.

Пратэсты расейскай моладзі супраць прытоку эмігрантаў у сталіцу былі справакаваныя забойствам у сьнежні заўзятара футбольнага клюбу "Спартак" Ягора Сьвірыдава ў выніку бойкі з маладзёнамі каўкаскага паходжаньня.
XS
SM
MD
LG