Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакуль канкурэнты «сядзяць», Лукашэнка гатовы да інаўгурацыі


Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта Беларусі можа адбыцца 21 студзеня. Такія зьвесткі паведамілі крыніцы агенцтва БелаПАН. Аднак у прэсавай службе Лукашэнкі гэтую інфармацыю пакуль не пацьвярджаюць.

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь прысягу абраны прэзыдэнт павінен прынесьці не пазьней як праз два месяцы ад дня свайго абраньня — то бок не пазьней за 19 лютага 2011 году.

Аднак аналітыкі сыходзяцца на думцы, што сьпяшацца замацавацца на пасадзе ў цяперашняй сытуацыі папросту амаральна. За кратамі застаюцца чатыры канкурэнты Лукашэнкі, якія 19 сьнежня таксама змагаліся за вышэйшую дзяржаўную пасаду — Уладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Мікола Статкевіч і Аляксей Міхалевіч. Разам зь яшчэ адным экс-кандыдатам Віталём Рымашэўскім, якога 1 студзеня адпусьцілі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе, яны абвінавачаныя ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» на плошчы Незалежнасьці ў дзень выбараў. Яшчэ два былыя кандыдаты — Рыгор Кастусёў і Дзьмітрый Вус — застаюцца ў статусе падазраваных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG