Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёнданскі суд прыняў рашэньне пра Асанжа


Слуханьні аб экстрадыцыі заснавальніка вэб-сайту WikiLeaks Джуліяна Асанжа зь Вялікай Брытаніі ў Швэцыю адбудуцца 7-8 лютага. Такое рашэньне прыняў сёньня суд у Лёндане.

Асанжа абвінавачваюць у Швэцыі ў сэксуальных злачынствах. Ён быў арыштаваны ў Лёндане 16 сьнежня і пасьля адпушчаны на волю пад заклад. 39-гадовы Асанж і ягоныя прыхільнікі сьцьвярджаюць, што яго перасьледуюць за абнародаваньне на сайце WikiLeaks амэрыканскага сакрэтнага дыпляматычнага ліставаньня.
XS
SM
MD
LG