Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране арыштавалі падазраваных у супрацоўніцтве з "Масадам"


У Іране арыштаваныя як найменей 10 чалавек, якіх падазраюць у супрацоўніцтве зь ізраільскай выведкай "Масад". Пра гэта паведаміў кіраўнік ірацкіх спэцслужбаў Гейдар Маслехі. Паводле ягоных словаў, яны датычныя да забойства летась іранскага навукоўца-ядзершчыка. У панядзелак іранскі ўрадавы тэлеканал паказаў перадачу, у якой адзін з арыштаваных паведаміў, што нібыта атрымаў спэцыяльную падрыхтоўку ў Ізраілі.

Прафэсар Тэгеранскага ўнівэрсытэту Масуд Алі Махамадзі загінуў у студзені летась у выніку выбуху матацыкла недалёка ад свайго дома.
XS
SM
MD
LG