Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНР і ЗША дамаўляюцца аб аднаўленьні вайсковага супрацоўніцтва


Кітай у аўторак пасьпяхова правёў выпрабавальныя палёты зьнішчальнікаў "Стэлз". Пра гэта паведаміў старшыня КНР Ху Цьзіньтао ў часе перамоваў у Пэкіне зь міністрам абароны ЗША Робэртам Гейтсам. Кітайскі лідэр падкрэсьліў, што выпрабаваньні плянаваліся загадзя, і яны не зьвязаныя зь візытам Гейтса.

Міністар абароны ЗША знаходзіцца зь візытам у КНР у спробе аднавіць вайсковае супрацоўніцтва з Кітаем. Адносіны паміж дзьвюма краінамі ўскладніліся летась з прычыны незадаволенасьці Пэкіну пастаўкамі амэрыканскіх узбраеньняў Тайваню.

Учора пасьля перамоваў Гейтса зь яго кітайскім калегам Лянам Гуанле бакі пагадзіліся, што неабходна супрацоўнічаць у вайсковай галіне, каб пазьбегнуць непаразуменьняў і памылак.
XS
SM
MD
LG