Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс: як найменей 35 загінулых у акцыях пратэсту


Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека, якая базуецца ў Парыжы, сёньня паведаміла пра гібель ня меней як 35 чалавек у часе непарадкаў, якія ўспыхнулі ў Тунісе пры канцы мінулага тыдня. Прэзыдэнт фэдэрацыі паведаміў, што ён мае сьпіс зь імёнамі 35 загінулых. Аднак колькасьць ахвяраў сутычак з сіламі правапарадку можа быць нашмат большай.

Акцыі пратэсту пачаліся ў Тунісе ў сьнежні летась з прычыны беспрацоўя. ЗША выказалі занепакоенасьць у зьвязку з жорсткім падаўленьнем уладамі Тунісу дэманстрацыяў. Кіраўніцтва ААН і Эўрапейскі Зьвяз заклікалі афіцыйны Туніс выявіць стрыманасьць да пратэстоўцаў.
XS
SM
MD
LG