Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эколягі ўсяго сьвету супраць рэпрэсіяў у Беларусі


19 сьнежня, Плошча Незалежнасьці

19 сьнежня, Плошча Незалежнасьці

Міжнародныя і расейскія экалягічныя арганізацыі накіравалі два звароты супраць масавых рэпрэсій у Беларусі, што разгарнуліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у краіне.

Адзін зь іх адрасаваны прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву, другі — краінам-удзельніцам АБСЭ, паведамляе БелаПАН.

Пад зваротам да краін АБСЭ з заклікам аб неабходнасьці запусьціць адносна Беларусі так званы "маскоўскі мэханізм" падпісаліся, сярод іншых, Экалягічны праваабарончы цэнтар "Беллона" (Расея), а таксама Міжнародны сацыяльна-экалягічны саюз (МСАЭС) — міжнародная экалягічная арганізацыя, куды ўваходзяць сябры з 17 краін Эўропы, Азіі і Паўночнай Амэрыкі.

Сутнасьць "маскоўскага мэханізму" палягае ў тым, каб АБСЭ, з ініцыятывы і пры падтрымцы як мінімум 10 краін-удзельніц, сфармавала і накіравала ў краіну, якая выклікае асаблівую занепакоенасьць, надзвычайную камісію. Тая праводзіць дасьледаваньні і піша справаздачу, якая атрымлівае статус афіцыйнага дакумэнту АБСЭ. На аснове справаздачы выпрацоўваюцца рэкамэндацыі па зьмяненьні сытуацыі. Калі ж краіна адмаўляецца ад супрацоўніцтва, узьнікаюць больш сур'ёзныя наступствы — у выглядзе санкцый.

Эколягі выказваюць асаблівую занепакоенасьць тым, што кіраўнікі Расеі на афіцыйным узроўні захоўваюць маўчаньне наконт таго, што адбываецца ў Беларусі. На іх думку, гэта стварае Расеі не найлепшы імідж у вачах міжнароднай супольнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG