Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня на волю выйшаў дэмакратычны актывіст Міхась Пашкевіч


Міхаіл Пашкевіч
Міхаіл Пашкевіч
Яго асудзілі 27 сьнежня ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы за удзел ў пікеце 21 сьнежня каля сьцен СІЗА на Акрэсьціна ў падтрымку арыштаваных дэманстрантаў. Актывіст АГП адбыў за кратамі 15 сутак.

Як распавёў Пашкевіч у жывым эфіры Эўрарадыё, яго вызвалілі, а 9-й гадзіне раніцы, роўна праз 15 сутак пасьля затрыманьня. На выхадзе з Акрэсьціна актывіста сустракалі сябры.

Міхась Пашкевіч адзначыў, што апошні раз адбываў там тэрмін арышту 2,5 гады таму і ніякіх асаблівых зьменаў не заўважыў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG