Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран абвінаваціў ЗША ў спробе справакаваць разлад у рэгіёне


Іранскія ўлады абвінавацілі ЗША ў спробах справакаваць разлад у рэгіёне. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Рамін Мехманпараст заявіў, што дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан ня зможа пераканаць краіны Пэрсыдзкай затокі ўзмацніць санкцыі супраць Ірану ў зьвязку зь яго ядзернай праграмай у часе яе турнэ па краінах рэгіёну.

Клінтан, якая ўжо наведала Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Аман, Катар, заявіла ўчора, што міжнародныя санкцыі супраць Ірану стварылі сур'ёзныя цяжкасьці для ядзернай праграмы гэтай дзяржавы. Яна заклікала і арабскія краіны разгледзець пытаньне пра санкцыі супраць Ірану.
XS
SM
MD
LG