Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баку: арыштавалі апазыцыйнага палітыка


У Баку паводле абвінавачваньня ў "хуліганстве" арыштаваны на два месяцы лідэр партыі Нацыянальнай дзяржаўнасьці 48-гадовы Нэймат Панахлы. Яго абвінавачваюць у зьбіцьці знаёмага на побытавай глебе. Калі віну дакажуць, апазыцыйнаму палітыку пагражае турэмнае зьняволеньне ад трох да сямі гадоў.

Адвакат арыштаванага называе абвінавачваньне сфальшаваным і сьцьвярджае, што ягонага падабароннага перасьледуюць паводле палітычных матываў, у прыватнасьці, за крытыку ўладаў, якія, на думку Панахлы, "татальна сфальшавалі" вынікі леташніх парлямэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG