Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ХМАРНА...


...і лёгкі мароз. Тэмпэратура: -6 – -2 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Доме прэсы круглы стол на тэму "Выбары-2010". Пачатак а 11.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн у Пакістане.

Канцлер Нямеччына Ангела Мэркэль на Кіпры.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1859 нарадзіўся ангельскі палітык Джон Кэрзан (пам. 1925), ад прозьвішча якога пайшла назва "лініі Кэрзана" – вызначанай у 1919, каб, у прынцыпе, разьмежаваць польскія этнічныя тэрыторыі на ўсходзе зь беларускімі і ўкраінскімі.

У 1862 на Гарадзеншчыне выйшаў першы нумар газэты на беларускай мове "Мужыцкая праўда", якую рэдагаваў Кастусь Каліноўскі з паплечнікамі.

У 1922 прыняты дэкрэт СНК БССР ад аддзяленьні царквы ад дзяржавы. Царкоўная маёмасьць абвешчана народным здабыткам.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень "дзякуй" (International Thank You Day)

МІНУС 365:


Цяпер віцебскія ёлкі ахоўвае міліцыя

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе. "

Кастусь Каліноўскі, "Ліст з-пад шыбеніцы"
XS
SM
MD
LG