Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцэ-прэзыдэнт ЗША прыбыў у Кабул


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн праводзіць сёньня ў Кабуле перамовы з прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем. Байдэн таксама мае сустрэцца з амэрыканскімі вайскоўцамі і грамадзянскімі спэцыялістамі, якія знаходзяцца ў Аўганістане.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША прыбыў у Кабул з неабвешчаным раней візытам у панядзелак, каб удакладніць зьмены ў апэрацыях бясьпекі напярэдадні вываду амэрыканскіх войскаў, які мае пачацца ў ліпені.


Байдэн ужо сустрэўся з камандуючым сіламі кааліцыі ў Аўганістане генэралам Дэвідам Пэтрэўсам і амбасадарам ЗША ў Кабуле Карлам Эйкенбэры.
XS
SM
MD
LG