Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама накіроўваецца ў Арызону пасьля суботняй трагедыі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня наведае Арызону, дзе 8 студзеня былі забітыя 6 чалавек і 13 параненыя, у іх ліку Габрыэль Гіфардс, стан якой застаецца крытычным.

У панядзелак ў справе страляніны ў Арызоне суд прад’явіў афіцыйныя абвінавачваньні 22-гадоваму Джэрэду Лі Лафнэру. Паводле ўсіх гэтых абвінавачваньняў разам яму можа пагражаць сьмяротная кара.

Раней у панядзелак ЗША ушанавалі хвілінай маўчаньня ахвяры трагедыі.
XS
SM
MD
LG