Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар абароны ЗША сустракаецца са старшынём КНР


Міністар абароны ЗША Робэрт Гэйтс сустракаецца сёньня ў Пэкіне са старшынём КНР Ху Цзіньтао.

У панядзелак пасьля перамоваў Гэйтса з ягоным кітайскім калегам Лянам Гуанле бакі пагадзіліся з неабходнасьцю умацаваць двухбаковыя вайсковыя сувязі, што дапаможа ў далейшым пазьбегнуць непаразуменьняў і памылак.

Кітайскія дзяржаўныя смі пішуць, што візыт Гэйтса сам па сабе не ліквідуе глыбокае неразуменьне паміж двума дзяржавамі у вайсковай сфэры.

Летась дачыненьні паміж Кітаем і ЗША былі ўскладненыя з-за незадаволенасьці Пэкіну пастаўкамі амэрыканскіх узбраеньняў Тайваню.
XS
SM
MD
LG