Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд у Лёндане сёньня вырашае пытаньне аб выдачы Асанжа Швэцыі


Заснавальнік сайту WikiLeaks Джуліян Асанж сёньня стане перад судом у Лёндане. Будзе разглядацца пытаньне аб ягонай экстрадыцыі Швэцыі, дзе яго абвінавацілі ў сэксуальных злачынствах.

Затрыманы ў Лёндане, 39-гадовы аўстраліец Джуліян Асанж 16 сьнежня быў вызвалены пад заклад. Паводле Асанжа і ягоных прыхільнікаў, ён перасьледуецца за тое, што на ягоным сайце былі апублікаваныя сакрэтныя матэр’ялы шэрагу амэрыканскіх ведамстваў.
XS
SM
MD
LG