Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над нападнікам, які страляў у кангрэсмэна ў Арызоне


22-гадовы нападнік, які страляў у чальца Кангрэса ЗША Габрыэль Гіфардс, першы раз стаў перад судом у Арызоне. Нападніку выстаўленыя абвінавачваньні паводле 5 артыкулаў крымінальнага кодэкса, у іх ліку забойствы і замах на кангрэсмэна.

Паводле эскспэртаў, не выключаецца, што колькасьць абвінавачваньняў павялічыцца, але і цяпер іх дастаткова для магчымага сьмяротнага прысуду.

У выніку нападу Джэрэда Лі Лафнэра на сустрэчы Гіфардс з выбарцамі, шэсьць чалавек загінулі, 13 параненыя, у тым ліку сама Габрыэль Гіфардс, якой куля патрапіла ў галаву з блізкай адлегласьці. Лекары выказваюць асьцярожны аптымізм адносна яе стану.
XS
SM
MD
LG