Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іране юрысту прысудзілі 11 гадоў турмы за інтрэвію пра выбары


ЗША асудзілі зьняволеньне ў Іране вядомага юрыста-праваабаронцы.

Прэсавы прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі заклікаў неадкладна вызваліць Насрына Сотудэха, якога іранскі суд прысудзіў да 11 гадоў турмы і забараніў працаваць юрыстам цягам 20 гадоў за “дзеяньні супраць нацыянальных інтэрасэў Ірану”.

Сотудэх быў чальцом Цэнтру абароны правоў чалавека. Абвінавачваньні супраць юрыста асноўваліся пераважна на ягоным інтэрвію замежным мэдыям пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2009 году.
XS
SM
MD
LG