Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак Вячорка і Андрэй Крэчка – на волі


Пасьля 12-сутачнага адміністрацыйнага арышту 10 студзеня на волю выйшлі актывісты дэмакратычных сіл Франак Вячорка і Андрэй Крэчка.

Франак Вячорка быў адным з арганізатараў акцыі салідарнасьці з грамадзянамі, якія ўтрымліваюцца пад вартай у турме на Акрэсьціна ў Мінску. Акцыя прайшла 21 сьнежня 2010 году. Вячорка і Крэчка былі затрыманыя 29 сьнежня, а 30 сьнежня — прыгавораны да 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Як паведаміў Франак Вячорка, падчас адбываньня адміністрацыйнага арышту ён быў дапытаны ў турме сьледчым КДБ Бацвянковым.

"Апошні допыт адбыўся ў пятніцу, 7 студзеня. Мяне дапытвалі ў якасьці сьведкі, і сьледчы дапытваў мяне па падзеях як 21 сьнежня, так і 19-га", — сказаў актывіст.

Пры гэтым, паводле яго слоў, сьледчы прагаварыўся, што мэта іх дзеяньняў — "не дапусьціць кансалідацыі рэшткаў апазыцыі".

"Пэрсанальна ў дачыненьні да мяне сьледчы заявіў, каб я больш не высоўваўся, таму што ў выпадку наступнага затрыманьня я паеду ўжо не на Акрэсьціна, а ў сьледчы ізалятар", — сказаў Вячорка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG