Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анішчанка супраць новай піраміды Маўродзі


Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка назваў заяву стваральніка МММ Сяргея Маўродзі пра запуск новай фінансавай сыстэмы авантурай і паабяцаў абараніць правы спажыўцоў.

Цудаў не бывае, тым больш, абяцаныя 20-30% прыбытку для эканомікі – гэта, вядома ж, загадзя авантура", – сказаў Анішчанка ў інтэрвію РИА Новости.

"Мы будзем глядзець з пункту гледжаньня заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў, і, вядома ж, калі хоць нейкім чынам гэта будзе яго датычнае, мы будзем спыняць", – дадаў ён.

Маўродзі, які адсядзеў амаль 5,5 гадоў за падман мільёнаў укладчыкаў, сёньня аб'явіў аб запуску новай фінансавай сыстэмы МММ-2011.
XS
SM
MD
LG