Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жалоба ў ЗША


У ЗША сёньня жалоба па ахвярах трагедыі ў Арызоне, дзе ў суботу быў зьдзейсьнены напад на члена Кангрэсу ЗША Габрыэль Гіфардс і яе прыхільнікаў.

Па ўсёй краіне прыспушчаныя дзяржаўныя сьцягі.

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Барак Абама абвясьціў хвіліну маўчаньня ў памяць аб загінулых.

У выніку нападу 22-гадовага Джэрэда Лі Лафнэра на сустрэчы Гіфардс з выбарцамі, шэсьць чалавек загінулі, 13 атрымалі раненьні, у тым ліку сама Габрыэль Гіфардс, якой куля патрапіла ў галаву з блізкай адлегласьці. Лекары выказваюць асьцярожны аптымізм адносна яе стану.
XS
SM
MD
LG