Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бразылія папярэджвае аб глябальнай гандлёвай вайне


Сьвет – на мяжы поўнамаштабнай гандлёвай вайны, прычынай якой можа стаць, у прыватнасьці, маніпуляваньне курсам валют такімі краінамі, як Кітай і Злучаныя Штаты.

Такую заяву зрабіў міністар фінансаў Бразыліі Гвіда Мантэга, перадае Бі-бі-сі.

Паводле міністра, Бразылія рыхтуе шэраг захадаў супраць далейшага ўмацаваньня нацыянальнай валюты, а таксама падыме пытаньне аб маніпуляцыі абменнымі курсамі валют на саміце Вялікай дваццаткі.

За апошнія два гады курс бразыльскага рэалу ўмацаваўся ў дачыненьні да даляра на 40%.
XS
SM
MD
LG