Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле не плянуюць сустракацца з Мартынавым


"Мы ня можам пацьвердзіць сустрэчы паміж Эштан і беларускім міністрам замежных спраў. Такой сустрэчы ў графіку няма. Баранэса Эштан сёньня знаходзіцца ў Лёндане", — паведамілі Эўрарадыё ў прэсавай службе Высокага прадстаўніка ЭЗ па замежнай палітыцы, піша "Наша ніва".

Прэсавая служба Штэфана Фюле, у сваю чаргу, заявіла, што эўракамісар па пытаньнях эўрапейскай палітыкі ня мог сустрэцца з Мартынавым, бо ў Брусэлі яго сёньня не было. "Штэфан Фюле сёньня раніцай паляцеў ва Ўкраіну проста з Прагі", – сказалі ў офісе Фюле.
XS
SM
MD
LG