Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: заснавальнік "МММ" запускае новую фінансавую сыстэму


Заснавальнік скандальна вядомай сыстэмы "МММ" Сяргей Маўродзі, які адбыў турэмнае пакараньне за падман мільёнаў укладнікаў, абвясьціў аб запуску новай фінансавай сыстэмы "МММ-2011", паведамляе Бі-Бі-Сі.

Маўродзі зьмясьціў у сваім блогу відэаролік, у якім паведаміў, што праект МММ-2011 "Мы можам многае" стартуе ў аўторак 11 студзеня.

Паводле яго слоў, сам ён ня будзе мець дачыненьня да грошай. "Усе апэрацыі будуць адбывацца паміж укладнікамі. Я ні да чаго не дакрануся. Я ня маю права на гэта. Я толькі буду кіраваць працэсам", – заявіў Маўродзі.

Пры гэтым усе ўклады і пераводы будуць зьдзяйсьняцца ў сыстэме электронных грошай.
XS
SM
MD
LG