Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іржы Дынстбір: з дысыдэнтаў у міністры і сэнатары



На 73 годзе жыцьця пасьля працяглай хваробы памёр Іржы Дынстбір – былы чэскі дысыдэнт, міністар замежных справаў Чэхаславаччыны пасьля краху камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе – паведамляе чэскае інфармацыйнае агенцтва ЧТК.


Апошнім часам ён быў дэпутатам верхняй палаты чэскага парлямэнту, Дынстбір быў абраны ў Сэнат ад сацыял-дэмакратычнай партыі ў 2008 годзе.

“Ён быў выдатным дзядзькам. Нашы палітычныя погляды адрозьніваліся, але гэта не перашкаджала нам сябраваць”, – кажа дзейны міністар замежных справаў Карл Шварцэнбэрг

Лідэр чэскіх сацыял-дэмакратаў Богуслаў Собатка сказаў, што сьмерць Дынстбіра зьяўляецца вялікай стратай: "Ён быў вельмі сьмелы і мудры чалавек. Я думаю, што гэта страта ня толькі для сацыял-дэмакратычнай партыі і яе сэнацкай групы, але і для ўсяго чэскага грамадзтва".


Дынстбір увайшоў у гісторыю галоўным чынам як першы міністар замежных справаў Чэхаславаччыны пасьля падзеньня камунізму, пры ім з краіны былі паступова выведзеныя савецкія акупацыйныя войскі.

У 1990-1992 гадах Дынстбір быў таксама намесьнікам старшыні чэхаславацкага фэдэральнага ўраду

Пазьней ён быў спэцыяльным дакладчыкам ААН па правах чалавека ў былой Югаславіі.

У 1958 годзе, калі ён быў студэнтам факультэта мастацтваў Карлава ўнівэрсытэту, Дынстбір уступіў у камуністычную партыя Чэхаславаччыны (КПЧ). Пазьней працаваў палітычным аглядальніка чэскага радыё.

У 1969 годзе пасьля савецкага ўварваньня ў ЧССР Дынстбір быў выключаны з кампартыі.

Ён адным зь першых падпісаў маніфэст супраціву “Хартыя-77”. Пэўны час быў рэдактарам падпольнага часопісу Čtverec.

У 1979 годзе падчас працэсу над сябрамі Камітэту дапамогі ахвярам несправядлівага перасьледу быў асуджаны да трох гадоў пазбаўленьня волі за “падрыўную дзейнасьць”.

У цяперашнім складзе Сэнату Дынстбір узначальваў камітэт па міжнародных справах, абароны і бясьпекі, а таксама камісіі па Канстытуцыі.

Са сьмерцю Дынстбіра сацыял-дэмакраты страцілі сваю большасьць ў Сэнаце, яны мелі 41 голас з 81.

Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс на працягу месяца павінен абвясьціць выбары сэнатара ў выбарчай акрузе горада Кладна, дэпутатам ад якой быў Дынстбір.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG