Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіна Баскаў: ЭТА абвясьціла пастаяннае замірэньне


Басконская сэпаратысцкая групоўка ЭТА абвясьціла аб пастаянным замірэньні, паведамляе мясцовая газэта Gara.

У верасьні групоўка абяцала "не зьдзяйсьняць узброеных нападаў" у рамках барацьбы за незалежнасьць Краіны Баскаў, але не ўдакладнялася – ідзе размова аб пастаянным замірэньні ці часовым.

Гішпанскі ўрад пакуль ніяк не адрэагаваў на гэтую заяву.

Групоўка ЭТА была заснаваная ў 1959 годзе і з тых часоў вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасьць сямі абласьцей на поўначы Гішпаніі і паўднёвым-захадзе Францыі, якія басконскія сэпаратысты лічаць сваімі.

Агульная колькасьць ахвяраў за час барацьбы ЭТА за незалежнасьць Краіны Баскаў ацэньваецца на болей, чын 820 чалавек.
XS
SM
MD
LG