Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бясплатныя чэскія візы для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі



Чэскае пасольства ў Менску мае намер не спаганяць плату за візы для некаторых катэгорый беларускіх грамадзянаў. Гэта робіцца у рэчышчы падтрымкі грамадзянскай супольнасьці і намаганьняў па дэмакратызацыі Беларусі.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар чэскага МЗС Віт Коларж. Паводле яго ў першай палове 2010 году пятая частка беларускіх студэнтаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, навукоўцаў, якія зьвярнуліся ў пасольства па візы, былі вызваленыя ад платы за іх.

“З улікам падзеяў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Чэская Рэспубліка будзе разглядаць далейшыя магчымасьці палягчэньня візавага рэжыму для беларускіх грамадзянаў”, – сказаў Віт Коларж. Ён адзначыў, што Чэхія імкнецца да таго, каб кошт візаў для беларускіх грамадзянаў быў зьніжаны з 60 да 35 эўра, як плацяць украінцы і малдаване.

10 студзеня міністар замежных справаў Чэхіі Карл Шварцэнбэрг прымае дэлегацыю прадстаўнікоў беларускай апазыцыі, у складзе якой былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін, былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч і Ева Някляева – дачка палітычнага вязьня Ўладзімера Някляева.

Варта нагадаць, што напрыканцы мінулага году Польшча прыняла рашэньне адмяніць для беларусаў аплату за атрыманьне нацыянальнай візы (wiza krajowa) з 1 студзеня 2011 году,

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG