Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія: ўдзельнікам забурэньняў выстаўленыя абвінавачаньні


У Латвіі пракуратура выставіла абвінавачаньні 65 удзельнікам масавых забурэньняў 13 студзеня 2009 году.

Пратэстоўцам, ва ўзросьце ад 18 да 27 гадоў, можа пагражаць ад 3 да 12 гадоў зьняволеньня. Сярод абвінавачаных – латышы і расейцы.

13 студзеня 2009 году ў цэнтры Рыгі здарыўся дазволены ўладамі мітынг супраць нізкага ўзроўню жыцьця. Пасьля завяршэньня заплянаванай акцыі шматтысячны натоўп учыніў пагром у гістарычнай частцы гораду.

Пратэстоўцы пераварочвалі паліцэйскія джыпы, закідвалі вокны Сэйму камянямі, выкапанымі з брукаванкі.
XS
SM
MD
LG