Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўночная Афрыка: крывавыя забурэньні з-за беспрацоўя


У Паўночнай Афрыцы працягваюцца забурэньні, выкліканыя беспрацоўем і ростам цэнаў на прадукты харчаваньня.

У Тунісе, паводле афіцыйных зьвестак, 14 чалавек загінулі ў ходзе сутыкненьняў з паліцыяй у трох гарадах. Улады зьвінавацілі ў беспарадках экстрэмістаў, але прадстаўнікі пратэстоўцаў сьцьвярджаюць, што яны звычайныя грамадзяне, раззлаваныя недахопам працоўных месцаў для маладых людзей.

У Альжыры 2 чалавекі загінулі і сотні былі параненыя ў забурэньнях таксама зьвязаных зь беспрацоўем і здаражэньнем прадуктаў харчаваньня.
XS
SM
MD
LG