Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: адвакатка праваабаронцаў зьняволеная на 11 гадоў


Суд у Іране пакараў 11 гадамі турмы Насрын Сатудэ – знанага адваката, якая абараняла праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістаў.

Яе прызналі вінаватай у дзейнасьці, якая наносіць урон дзяржаве, а таксама ў антыдзяржаўнай прапагандзе. Ёй забаронена займацца адвакацкай дзейнасьцю на працягу 20-ці гадоў.

Сатудэ была арыштаваная ў верасьні летась – пасьля таго, як дала сэрыю інтэрвію замежным СМІ, у якіх распавяла аб тым, як абараняе людзей, што былі арыштаваныя пасьля масавых пратэстаў супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў у чэрвені 2009 году.
XS
SM
MD
LG