Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына абяцае доўгатэрміновую дапамогу Аўганістану


Міністар замежных справаў Нямеччыны Гідо Вэстэрвэле абяцаў доўгатэрміновую падтрымку Аўганістану. Заява прагучала ў часе незаплянаванага візыту кіраўніка МЗС Нямеччыны ў Кабул.

У часе візыту была падпісаная дамова аб скасаваньні доўгу Аўганістану Нямеччыне ў памеры 17 мільёнаў даляраў.

На наступным тыдні урад Нямеччыны мае намер прыняць рашэньне аб працягу мандату нямецкіх узброенных сіл, якія бяруць удзел ў міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане.

Нямецкі вайсковы кантынгент у Аўганістане налічвае каля 4600 вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG