Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: разьбіўся самалёт, 70 загіблых


Паводле апошніх зьвестак, у выніку катастрофы іранскага пасажырскага самалёту загінулі 70 чалавек.

Іранскае дзяржаўнае агентва паведаміла таксама, што 32 чалавекі параненыя.

Самалёт Boeing 727, які вылецеў у нядзелю з Тэгерану, належыў дзяржаўнай авіякампаніі Iran Air.

Самалёт разьбіўся з-за дрэнных умоваў надвор’я. Сьнег таксама моцна перашкаджае выратавальнай апэрацыі.
XS
SM
MD
LG