Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МІністар абароны ЗША правёў перамовы ў Пэкіне


Міністар абароны ЗША Роберт Гэйтс сёньня ў Пэкіне правёў перамовы з кітайскімі прадстаўнікамі ўраду.

Гэйтс заявіў, што яго візыт сьведчыць аб імкненьні КНР аднавіць ваенныя сувязі з ЗША, якія былі спыненыя летась з-за пратэстаў Пэкіну супраць паставак амэрыканскіх узбраеньняў Тайваню.

Вашынгтон заклапочаны ростам вайсковых сілаў Кітаю і хацеў бы атрымаць больш інфармацыі адносна мадэрнізацыі кітайскага войска.

Падчас паездкі па краінах Усходняй Азіі Роберт Гейтс наведае таксама Паўднёвую Карэю і Японію.

На наступным тыдні чакаецца візыт у ЗША старшыні КНР Ху Цзіньтао.
XS
SM
MD
LG