Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: суд патрабуе асабістую інфармацыю аб актывістах WikiLeaks


Прадстаўнікі выкрывальніцкага інтэрнэт-парталу WikiLeaks зьбіраюцца аспрэчыць пастанову амэрыканскага суду, які забавязаў сэрвіс мікраблогаў Twitter перадаць амэрыканскім уладам усе зьвесткі аб людзях, зьвязаных з сайтам WikiLeaks.

У прыватнасьці ўрад ЗША патрабуе ад Twitter падаць імёны карыстальнікаў, адрасы, гісторыю падключэньняў, нумары тэлефонаў і рэквізыты плацяжоў для шэрагу актывістаў.

З крытыкай патрабаваньня амэрыканскага суду сёньня выступіў прадстаўнік Ісьляндзкага ўраду.

Вашынгтон уважае аб магчымасьці судовага перасьледу актывістаў WikiLeaks за карыстаньне выкрадзенай канфідэнцыйнай інфармацыяй.
XS
SM
MD
LG