Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыўрадавыя пратэсты ў Бангкоку


У сталіцы Тайлянду Бангкоку каля дзесяці тысяч чалавек узялі сёньня ўдзел у антыўрадавым маршы пратэсту.

Арганізатары акцыі з "Аб'яднанага фронту за дэмакратыю супраць дыктатуры", вядомага, як "Чырвоныя кашулі", зьбіраецца ладзіць такія шэсьці двойчы на месяц цягам усяго 2011 году. У часе сёньняшняга маршу ўдзельнікі ўшанавалі памяць дзясяткаў дэманстрантаў, якія загінулі ў сутыкненьнях зь сіламі правапарадку леташняй вясны, калі па ўсёй краіне праходзілі масавыя забурэньні з патрабаваньнем адстаўкі ўраду.

Шматлікія "чырвоныя кашулі" падтрымліваюць былога прэм'ер-міністра краіны Таксіна Чынавата, які быў адхілены ад улады ў выніку вайсковага перавароту некалькі гадоў таму.
XS
SM
MD
LG