Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт міністра абароны ЗША ў Кітай


Міністар абароны ЗША Роберт Гейтс пачынае сёньня трохдзённы візыт у Кітай.

На сустрэчах з кітайскімі лідэрамі, у тым ліку старшынёй КНР Ху Цзіньтао, будуць абмяркоўвацца пытаньні стратэгічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, – у тым ліку ў ваеннай сфэры.

Злучаныя Штаты зацікаўлены ў аднаўленьні сумесных ваенных вучэньняў, ад якіх у мінулым годзе адмовілася кітайскі бок – у знак пратэсту супраць продажу амэрыканцамі зброі Тайваню.

Чакаецца, што міністар абароны ЗША закліча Кітай аказаць уплыў на Паўночную Карэю – з мэтай аслабіць напружанасьць на Карэйскім паўвостраве.

Падчас паездкі па краінах Усходняй Азіі Роберт Гейтс наведае таксама Паўднёвую Карэю і Японію.
XS
SM
MD
LG