Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэфэрэндум у Судане


У Судане сёньня адбываецца рэфэрэндум па пытаньні аб самавызначэньні паўднёвых раёнаў краіны.

Правядзеньне галасаваньня стала вынікам мірнага пагадненьня 2005 году, які паклаў канец ўзброенаму канфлікту паміж мусульманскай поўначчу і пераважна хрысьціянскім поўднем.

Учора ў сутыкненьнях паўстанцаў з паўднёвай Арміяй вызваленьня Судану загінулі 6 чалавек.

Лідэры поўдня сыстэматычна вінавацяць улады поўначы ў падтрымцы паўстанцаў і спадзяюцца на пазытыўны вынік рэфэрэндуму, што дасьць ім магчымасьць аб'явіць аб незалежнасьці.

Раней прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр ужо заявіў, што пагодзіцца зь любым вынікам рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG