Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кангрэсмэн ЗША Габрыэль Гіфардс параненая ў выніку нападу


У штаце Арызона у ЗША невядомы страляў ў кангрэсмэна-дэмакрата Габрыэль Гіфардс. Інцыдэнт адбыўся у часе сустрэчы з выбарцамі ў горадзе Тусон у Арызоне.

Габрыэль Гіфардс параненая ў галаву і знаходзіцца ў шпіталі. Ранейшыя зьвесткі аб яе сьмерці былі памылковыя. Паводле паліцыі, стрэлы патрапілі яшчэ ў 18 чалавек, шасьцёра зь іх загінулі. Многія з параненых, як паведамляецца, знаходзяцца ў крытычным стане.

Падазраваны нападнік арыштаваны. Матывы нападу пакуль невядомыя.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама асудзіў напад і назваў яго “трагедыяй, для якой няма словаў” і “бяссэнсоўным” актам гвалту.

Джон Бэйнэр, сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША, чальцом якой зьяўляецца Габрыэль Гіфардс, заявіў, што шакаваны “бессэнсоўным нападам”.

Больш інфармацыі аб дэталях здарэньня яшчэ чакаецца.
XS
SM
MD
LG