Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нападнік страляў у сэнатара ЗША Габрыэль Гіфардс


У штаце Арызона у ЗША невядомыя стралялі ў кангрэсмэна-дэмакрата Габрыэль Гіфардс. Інцыдэнт адбыўся у часе імпрэзы ў адным з супермаркетаў ў горадзе Тусон у Арызоне.

Паступаюць супярэчлівыя зьвесткі адносна таго, што здарылася з сэнатарам. Раней паведамлялася, што сэнатар загінула. Цяпер зьявіліся паведамленьні агенцтва Reuters, што Габрыэль Гіфардс жывая і знаходзіцца ў шпіталі.

У выніку страляніны, як паведамляецца, загінулі яшчэ 6 чалавек, у ліку якіх, як мяркуецца, супрацоўніка штабу сэнатра.

Нападнік арыштаваны.

Больш інфармацыі аб дэталях здарэньня чакаецца неўзабаве.
XS
SM
MD
LG