Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Мэксыцы на беразе Ціхага акіяну знойдзеныя 15 забітых


У Мэксыцы, ў вядомым курортным горадзе Акапулька на беразе Ціхага акіяну знойдзеныя 15 абезгалоўленых целаў.

Паводле паліцыі штату Гэрэра, забітыя людзі мелі ўзрост 25-30 гадоў. Забойства, як мяркуецца, зьвязанае з канфліктамі розных мэксыканскіх наркакартэляў.

Ад 2006 году, калі ўлады Мэксыкі абвясьцілі аб пачатку рашучай барацьбы са злачыннымі групоўкамі, ахвярамі гвалту ў краіне сталі больш як 30 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG