Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран пацьвердзіў затрыманьне падазраванай у шпіянажы амэрыканкі


Іранскія ўлады пацьвердзілі паведамленьні аб затрыманьні на паўночным захадзе краіны падазраванай у шпіянажы грамадзянкі ЗША. Паводле мясцовай памежнай паліцыі, 34-гадовая амэрыканка Гол Талаян была затрыманая ў горадзе Джульфа, які мяжуе з Азэрбайджанам. Жанчына, якая назвалася турысткай, нібыта здымала на відэакамэру пэўныя аб’екты на замову амэрыканскіх спэцслужбаў.

У кіраўніцтве ЗША ў чацьвер заявілі, што спрабуюць атрымаць усю інфармацыю ў гэтай справе. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Марк Тонэр адзначыў, што пакуль няма ніякіх падставаў лічыць, што была затрыманая амэрыканка.
XS
SM
MD
LG