Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грэцыя вышле нелегальных мігрантаў


Улады Грэцыі зьбіраюцца праверыць легальнасьць знаходжаньня на тэрыторыі краіны ўсіх замежных грамадзянаў і выслаць тых зь іх, хто ня мае дазволу на знаходжаньне і падставаў для атрыманьня прытулку. Пра гэта заявіла намесьнік міністра працы Грэцыі Анна Далара.

80 працэнтаў нелегальных мігрантаў, пераважна з краінаў Азіі, трапляюць у Эўрапейскі Зьвяз празь мяжу Грэцыі з Турэччынай. Атэны нядаўна абвясьцілі пра намер пабудаваць на мяжы 200-кілямэтровую сьцяну, каб спыніць плынь мігрантаў. Напярэдадні ведамства ААН у правах чалавека скрытыкавала гэту ідэю, заявіўшы пра парушэньне правоў тых, хто шукае ў краінах ЭЗ палітычнага прытулку.
XS
SM
MD
LG